Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 22:36

Лукашэнка расказаў, што перахварэў на грып

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку расказаў, што перахварэў на грып, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з-за гэтага ў яго былі праблемы з голасам.

"Мяне збеглыя пахавалі ўжо", - заўважыў ён.

Журналісты звярнулі ўвагу на вельмі цёплае і шчырае выступленне Прэзідэнта Беларусі ў час фіналу "Марафону адзінства".

"Я шчыра гаварыў. Шчырасць заўсёды падкупляе. Гэта канёк маёй палітыкі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Што датычыцца таго, што я сказаў "без мяне", гэта к таму, каб у 2030 годзе ўсё было спакойна, бо я ж не вечны. Мяне ж збеглыя пахавалі ўжо. То я паміраю - не дай бог я недзе нейкую заразу падхапіў. Грып нейкі пайшоў. І я на хакеі, напэўна, грып гэты падхапіў. Шмат давозіцца гаварыць, і голас страціў".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Я не збіраюся паміраць яшчэ. Дай бог, каб у мяне было такое здароўе, як да гэтага часу, больш не хачу. Што датычыцца 2030 года, мы ўсе разумеем, што я не вечны. Магу сказаць - я не хацеў ісці на гэтыя выбары".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што чыноўнікі і людзі вылучылі яго кандыдатуру на выбары.

Напярэдадні выбараў Аляксандр Лукашэнка працаваў па сваім звычайным прэзідэнцкім графіку - былі запланаваны раней мерапрыемствы. "Але я нідзе не гаварыў: галасуйце за мяне", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Беларусь і ў далейшым будзе рухацца выбраным шляхам развіцця.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі