21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка быў рады ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па арганізацыі збору подпісаў у яго падтрымку за вылучэнне на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўдзячны Федэрацыі прафсаюзаў і вам, Юрый (старшыня ФПБ і кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрый Сянько. - Заўвага БЕЛТА), за тое, што вы вылучылі ініцыятыву заняцца гэтай вельмі цяжкай работай. Для мяне гэта таксама была праблема. Шчыра кажучы, я і з Адміністрацыяй раіўся, як будзем рабіць, што будзем рабіць. І яны раптам уносяць прапанову, што прафсаюзы гатовы выканаць гэту работу. Ну, я перахрысціўся. Думаю, дзякуй богу, не трэба самому там ствараць і нешта думаць. Гэта вельмі важна. І я ўжо сказаў, што я вельмі ўдзячны ўсім вам - каардынатарам і тым групам, якія створаны ў рамках ініцыятыўнай групы", - сказаў Прэзідэнт.
Менавіта са слоў удзячнасці Аляксандр Лукашэнка і пачаў сустрэчу: "Хачу вам шчыра падзякаваць за тую работу, якую вы правялі і праводзіце. Не ведаю, як гэта назваць. Дапамога, напэўна, дзеючаму Прэзідэнту. Я гэта вельмі цаню".
Дарэчы, калі б ён захацеў сустрэцца адразу з усімі членамі ініцыятыўнай групы, то гэта было б складана зрабіць, паколькі іх больш за 17 тыс. па ўсёй краіне. "Але вас вельмі прашу, наколькі гэта магчыма, па той структуры, якая вамі створана, каб вы мае словы ўдзячнасці перадалі тым людзям, якія працуюць на нашу карысць", - папрасіў беларускі лідар.
Ён расказаў, што на сваім асабістым вопыце ведае, наколькі гэта цяжкая праца: "Я сам некалі гэтым займаўся ў першыя свае выбары. Таму што трэба было і самому хадзіць да людзей. Я не проста там кантраляваў нешта. Я браў падпісныя лісты, хадзіў да людзей, у пікетах стаяў, каб людзі ўбачылі на свае вочы маладога чалавека, які рызыкнуў кінуць выклік магутнай машыне і вылучыць сваю кандыдатуру кандыдатам у прэзідэнты".
"Ну і наогул, скажу так, што без вашай работы не можа быць у далейшым ніякіх кандыдатаў. Калі няма подпісаў у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты, значыць, няма і гэтага кандыдата. Таму гэта важнейшая работа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Я ўдзячны Федэрацыі прафсаюзаў і вам, Юрый (старшыня ФПБ і кіраўнік ініцыятыўнай групы Юрый Сянько. - Заўвага БЕЛТА), за тое, што вы вылучылі ініцыятыву заняцца гэтай вельмі цяжкай работай. Для мяне гэта таксама была праблема. Шчыра кажучы, я і з Адміністрацыяй раіўся, як будзем рабіць, што будзем рабіць. І яны раптам уносяць прапанову, што прафсаюзы гатовы выканаць гэту работу. Ну, я перахрысціўся. Думаю, дзякуй богу, не трэба самому там ствараць і нешта думаць. Гэта вельмі важна. І я ўжо сказаў, што я вельмі ўдзячны ўсім вам - каардынатарам і тым групам, якія створаны ў рамках ініцыятыўнай групы", - сказаў Прэзідэнт.
Менавіта са слоў удзячнасці Аляксандр Лукашэнка і пачаў сустрэчу: "Хачу вам шчыра падзякаваць за тую работу, якую вы правялі і праводзіце. Не ведаю, як гэта назваць. Дапамога, напэўна, дзеючаму Прэзідэнту. Я гэта вельмі цаню".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аб рабоце ініцыятыўнай групы яго інфармуюць штодзённа. Але так складваліся абставіны і рабочы графік, што раней ён не мог з імі сустрэцца. "Ды і цяпер такая напружаная сітуацыя! Але я папрасіў, каб усе мерапрыемствы адтэрмінавалі. І ўсё ж такі я павінен быў з вамі сустрэцца. І ўпэўнены, што наша сённяшняя размова максімальна дойдзе да кожнага члена ініцыятыўнай групы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён расказаў, што на сваім асабістым вопыце ведае, наколькі гэта цяжкая праца: "Я сам некалі гэтым займаўся ў першыя свае выбары. Таму што трэба было і самому хадзіць да людзей. Я не проста там кантраляваў нешта. Я браў падпісныя лісты, хадзіў да людзей, у пікетах стаяў, каб людзі ўбачылі на свае вочы маладога чалавека, які рызыкнуў кінуць выклік магутнай машыне і вылучыць сваю кандыдатуру кандыдатам у прэзідэнты".
"Ну і наогул, скажу так, што без вашай работы не можа быць у далейшым ніякіх кандыдатаў. Калі няма подпісаў у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты, значыць, няма і гэтага кандыдата. Таму гэта важнейшая работа", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як праінфармаваў на сустрэчы Юрый Сянько, на сённяшні дзень сабрана 1 581 559 подпісаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі.-0-