ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2023, 12:03

Лукашэнка расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла з выяўленых у ахове здароўя праблем

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя расказаў, што яго больш за ўсё здзівіла з выяўленых у гэтай сферы праблем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней па даручэнні кіраўніка дзяржавы была створана незалежная рабочая група, куды ўвайшлі не чыноўнікі, а менавіта спецыялісты ў сферы медыцыны. Яны аб'ехалі практычна ўсю Беларусь, і многія негатыўныя факты, на якія ўказвалі людзі, пацвердзіліся. "На стале ў мяне матэрыялы з падрабязнымі справаздачамі экспертнай групы і кантралюючых органаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы не думайце, што я даручыў гэтай групе - і ўсё. У нас ёсць жалезабетонныя законы, якія павінны выконвацца. І за аднастайным і дакладным выкананнем законаў у Беларусі ажыццяўляе кантроль пракуратура. У нас ёсць магутны кантралюючы орган - не толькі ад улады, але і ад народа - Камітэт дзяржаўнага кантролю. І яны не па слядах прайшлі, а паралельна паглядзелі на сітуацыю ў ахове здароўя. І далажылі".

Прэзідэнт расказаў, што, рэагуючы на гэта, урад прыслаў яму адпіску за подпісам прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ера. "Але гэта мы з ім асобна будзем разбірацца. Напэўна, забылі, дзе працуюць. Гэта характэрна становіцца для ўрада па ўсіх практычна напрамках. Адпіскі мне не патрэбны. Гэта датычыцца ўрада і губернатараў, цэнтральных органаў улады", - падкрэсліў беларускі лідар.

"І вы ведаеце, пералапаціўшы гэтыя матэрыялы не адзін раз, што мяне больш за ўсё здзівіла? Тое, што да гэтага часу ёсць недапушчальныя праблемы бардака ў бальніцах, паліклініках, ФАПах: сцены і столі развальваюцца, дзверы перакасіліся, элементарныя санітарныя правілы не выконваюцца. Слухайце, любая ўстанова аховы здароўя павінна быць узорам санітарыі. Прычым такое здараецца нават у педыятрычных аддзяленнях. Паслухайце, але там жа дзеці! Ці гэта не вашы дзеці? Вядома, гэта не вашы дзеці. Але гэта мае дзеці!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ёсць і выпадкі прастойвання дарагога сучаснага абсталявання. "А часам гэта адзіны шанц на выратаванне чыйго-небудзь жыцця!" - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ён агучыў факты, што часам такое абсталяванне прастойвае некалькі гадоў без рамонту. "І міністр аховы здароўя мне бойка адважваецца дакладваць, што ў яго ўсё ў парадку, у яго ўсё схоплена, ён усё адрамантаваў, у яго запчастак хапае. А нехта на нейкія санкцыі пачынае спасылацца. Няма для вас санкцый. Няма!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі