Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2024, 13:42

Лукашэнка расказаў, што ЕАЭС можа запазычыць ад Саюзнай дзяржавы

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам аб тым, што ЕАЭС можа запазычыць у сваёй дзейнасці ад Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца зон свабоднага гандлю і ЕАЭС, то мы разглядаем усе заявы і прапановы, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Іх нямала, вы бачыце, што і Іран, і арабскія краіны імкнуцца мець з намі зоны свабоднага гандлю, каб больш свабодна гандляваць. Таму мы адкрыты для гэтага. Часам, бывае, і нейкія амбіцыі, абсалютна справядлівыя амбіцыі..."

"Дапусцім, Кітай. Навошта мець там зону свабоднага гандлю, калі ёсць ШАС - больш шырокая арганізацыя, дзе можна было б мець такую зону свабоднага гандлю, як ЕАЭС, запазычыць гэта", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама выказаў меркаванне: "ЕАЭС павінен у сваю чаргу запазычыць у нас - адкрыццё граніц і поўная свабода для перамяшчэння людзей, для рабочай сілы. У нас сёння тут няма ніякіх стрымальных фактараў, мы ўсё ў гэтым плане робім для людзей".

"Думаю, што ЕАЭС павінен ісці па гэтым шляху", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Далей - у нас у Саюзнай дзяржаве ёсць і палітычны, і дыпламатычны складнікі, і ваенны, чаго няма ў ЕАЭС", - заўважыў ён.

"Думаю, што гэта галоўныя пытанні, якія трэба бачыць ЕАЭС і пераймаць ад Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі