Сцяг Субота, 18 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2025, 12:04

Лукашэнка расказаў пра зацікаўленасць Сірыі і Афганістана ў супрацоўніцтве з Беларуссю

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сірыя, Афганістан і многія краіны Афрыкі выказваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 студзеня на нарадзе па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер вектар знешняга гандлю Беларусі накіраваны ў асноўным на ўсход. Хоць краіна і не адыходзіць канчаткова ад эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі Захаду. "Тое, што іх цікавіць і нам выгадна, - гандлюем, прадаём, але не тыя аб'ёмы і не тыя грошы. Таму ўсходні напрамак - Расійская Федэрацыя, Кітайская Народная Рэспубліка", - растлумачыў ён.
Прэзідэнт расказаў, што каля пяці дзяржаў, размешчаных на Усходзе, уключаючы Пакістан, Інданезію і КНДР, накіравалі Беларусі свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва.

"Сірыя нам прапануе супрацоўніцтва, просіць, каб нашы службовыя асобы прыехалі перагаварыць, вызначыцца. Афганістан таксама зацікаўлены ў нашай прадукцыі. Няпростая сітуацыя ў абедзвюх дзяржавах", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама згадаў аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве афрыканскіх дзяржаў. Але не стаў называць, якіх менавіта, каб "тут "сокалы" не наляцелі на іх і не пачалі ціснуць". "Але дзясятак дзяржаў, якія з задавальненнем гатовы з намі супрацоўнічаць. Нам гэта трэба? Трэба. Ці зможам мы задаволіць іх запыты? Цяжка сказаць, не такая ў нас гіганцкая эканоміка, але будзем рухацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі