ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2022, 11:48

Лукашэнка расказаў пра цуды, якія давялося абмяркоўваць на перагаворах з Пуціным

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ - БЕЛТА
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 25 чэрвеня. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ - БЕЛТА

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць вельмі важным пытанне паслядоўнай сумеснай работы з Расіяй у сферы імпартазамяшчэння, без цяганіны і бюракратызму. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, тэма імпартазамяшчэння падрабязна абмяркоўвалася ў ходзе яго нядаўніх перагавораў з расійскім лідарам. "Гэта пытанне нумар адзін. І мы дамовіліся, што вельмі жорстка будзем кантраляваць гэты працэс імпартазамяшчэння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што як у Беларусі, так і ў Расіі часам схільныя да цяганіны і бюракратызму: "Усё вызначым, усё намецім, што трэба вырашыць, а потым як пачнём рэалізоўваць - атрымліваюцца цуды. Мы гэтыя цуды бачым і, я яшчэ раз падкрэсліваю, з Прэзідэнтам Расіі гэта вельмі жорстка прааналізавалі. Аж да таго, што былі дадзены адпаведным асобам распараджэнні".

Прэзідэнт на канкрэтным прыкладзе растлумачыў сутнасць пытання. Так, у Беларусі ў рамках сумеснай праграмы імпартазамяшчэння былі намечаны да рэалізацыі 15 праектаў. "Ну і пачалося. Вось, 10 праектаў - гэта тое, што Расіі патрэбна. А пяць праектаў - гэта могуць тавары пайсці кудысьці на знешнія рынкі з Беларусі. Гэта нібыта нецікава (Расіі. - Заўвага БЕЛТА). Але малайчына Пуцін, ён кажа: "Нам усё цікава, таму што для таго, каб прадаць у трэціх краінах, на знешніх рынках, тавар трэба ў Беларусі вырабіць, а там больш за палову камплектуючых з Расійскай Федэрацыі". Дык у чым нявыгада?! - заўважыў Прэзідэнт. - І было рашэнне, гэта вы павінны ўлічыць, што без усялякіх агаворак тыя паўтара мільярда, пра якія я гаварыў, па імпартазамяшчэнні (на Беларусь выдзеленых з рэсурсаў Расіі), яны павінны быць неадкладна рэалізаваны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі