Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 16:34

Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў пра пісьмо, якое паступіла да яго з ЕС, па пытаннях барацьбы з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў, што Беларусь у першую хвалю распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, знаходзячыся пад градам крытыкі з-за выбранай мадэлі дзеянняў, змагла ў адзіночку выбудаваць сваю сістэму барацьбы з пандэміяй. А сёння вопыт нашай рэспублікі выклікае цікавасць у тых, хто "паспрабаваў закрыць свой народ у турмах пандэміі". І ў адрас краіны, у адрас яе кіраўніка прыходзяць пісьмы з прапановамі.

"Я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар. Гэта з Еўрасаюза прыйшлі прапановы нам, яны вельмі выгадныя. Абмеркаваць пытанні барацьбы з пандэміяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы адкажам, калі не адказалі ўжо, што мы гатовы да гэтага. Мы гатовы абмяркоўваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусі не трэба дапамагаць лячыць людзей. "Мы затрацілі велізарныя грошы на гэта - $1,5 млрд з усіх крыніц. Нам трэба дапамагчы проста далей развіваць ахову здароўя. Таму што мы велізарныя грошы ўзялі з будучага, з іншых сфер. Калі гатовы, калі ласка, дапамажыце нам у гэтым плане. Як у нас гавораць: не вучыце нас жыць, а дапамажыце матэрыяльна", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі