Фота з архіва
23 мая, Любанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Любанскі раён Мінскай вобласці расказаў пра эксперымент па атрыманні практычна небывалага ўраджаю бульбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Учора з Назаравым (кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў. - Заўвага БЕЛТА) абмяркоўвалі тэму. Аляксей, гэта важна для цябе, - звярнуўся Прэзідэнт да старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі. - Мы там эксперымент праводзім ва "Усходзе". Пасадзілі бульбу на злобу. І арганізавалі паліў. Ці то 10, ці то 20 гектараў. Але паліў".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ўраджай абяцаюць сабраць больш як 1 тыс. цэнтнераў з гектара, у той час як звычайна сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры ў Беларусі вар'іруецца ў межах 300 ц/га.
"Ён недзе там паглядзеў. І нашы зрабілі палівалку гэту. Але гэта ж, уяўляеш, у тры разы меншая плошча", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Нам трэба мець гэта на ўвазе. У нас жа рэкі, азёры кругом, а не хапае вільгаці. Дык давайце паліваць хаця б агародніну, бульбу гэту. Недзе фрукты, сады пасадзім і будзем прадаваць. Можа, цяпліцы, можа адкрыты грунт, агародніна. Гэта трэба падумаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Трэба адзначыць, што ў гісторыі сапраўды ёсць падобныя высокія ўраджаі бульбы, прычым яны дасягаліся яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Савецкім Саюзе. Самай высокай ураджайнасці ў свеце дасягнула Ганна Юткіна, звеннявая калгаса ў Кемераўскай вобласці, якая ў 1943 годзе сабрала 1414 цэнтнераў бульбы з гектара. Гэты рэкорд быў устаноўлены ў 1943 годзе і да гэтага часу не пабіты.-0-