18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, расказаў пра дамоўленасці з Расіяй па нафце і газу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Усе пытанні, якія трэба было, і сам-насам, і ў шырокім складзе, асабліва ў шырокім, мы абгаварылі (з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у ходзе праведзенага афіцыйнага візіту ў Расію. - Заўвага БЕЛТА). І па нафце, і па газу былі дадзены Прэзідэнтам Расіі даручэнні там жа, каб з гэтым разабраліся. Потым ён назаўтра мне сказаў, што з Сечыным (кіраўніком "Раснафты" Ігарам Сечыным. - Заўвага БЕЛТА) размаўляў наконт перапрацоўкі нафты. Таму ў гэтым напрамку трэба проста дапрацаваць гэтыя пытанні. Выпрацаваць формулу цэнаўтварэння і гэтак далей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама даў шэраг канкрэтных даручэнняў па рабоце віцэ-прэм'ераў у частцы рэалізацыі планаў беларуска-расійскага супрацоўніцтва. "Пасольства трэба максімальна падключаць", - дадаў ён.

Як паведамлялася БЕЛТА, мерапрыемствы афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі прайшлі 13-14 сакавіка. Кіраўнікі дзяржаў шмат размаўлялі не толькі ў ходзе афіцыйных перагавораў, але і нефармальна.-0-