Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 12:45

Лукашэнка расказаў пра дамоўленасць з Пуціным аб дапамозе грамадзянам краін Захаду і Украіны з прышчэпкамі ад COVID-19

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў пра дамоўленасць з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб дапамозе грамадзянам краін Захаду і Украіны, якія хацелі б зрабіць прышчэпкі ад COVID-19. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што на праведзенай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалася і пытанне дапамогі грамадзянам заходніх дзяржаў. "Хоць іх урады паводзяць сябе непрыстойна ў адносінах да Беларусі, але вы бачыце, які попыт на "Спадарожнік V" у заходніх дзяржавах, і да нас вельмі шмат людзей усяляк спрабуюць прабрацца, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Людзі просяць: дапамажыце! Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі аб тым, што Беларусь адкрые некалькі пераходаў на граніцы, абсталюе там адпаведныя палаткі, калі трэба. У нас хапае на граніцы гэтых пунктаў, каб прыняць жадаючых людзей з тэрыторыі Польшчы, Літвы і іншых дзяржаў. І асабліва Украіны. Там жа нашы людзі жывуць, на адной мове размаўляем. І аказаць ім дапамогу ў вакцынаванні. Мы цяпер прапрацоўваем гэта пытанне, улічваючы, што ў нас няма "шаленства" адносна самой пандэміі і вакцынацыі насельніцтва".

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер у Беларусі ў планавым парадку, спакойна праводзіцца вакцынацыя. "Галоўнае для нас цяпер - абараніць старых і людзей, якія схільны ў першую чаргу да захворвання на каранавірус. Мы іх падштурхоўваем да гэтага, але не настойваем. Абавязковай вакцынацыі няма і не будзе. Але трэба дапамагчы і суседзям, асабліва ўкраінцам. Вы бачыце, што там адбываецца", - заявіў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што ў перыяд пандэміі пацярпелі не толькі эканамічныя сувязі, але і сацыяльна-гуманітарныя: "Іх таксама трэба аднаўляць. Перш за ўсё гэта датычыцца чалавечых кантактаў, сфер культуры, навукі, адукацыі, спорту, турызму". "Я ніколі не думаў, што так вось гэты працэс - сам працэс, не толькі хвароба - пераверне ўвесь свет. Але, з'яднаўшыся, мы паказалі, што мы можам (паспяхова пераадольваць выклікі. - Заўвага БЕЛТА), - заявіў Прэзідэнт. - Вось Расія і паказала, што яна сапраўды лідар".

Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву Расіі за дапамогу Беларусі і астатнім краінам з вакцынай: "Вы не хаваеце гэту вакцыну ні ад каго. Іх ужо чатыры. Можа, яшчэ распрацуеце некалькі, улічваючы, што каранавірус муціруе, з'яўляюцца новыя штамы. Дай бог, каб нашы вакцыны працавалі супраць усіх гэтых штамаў. Мая вам удзячнасць асаблівая: вы не проста нам прадалі вакцыну або дапамаглі - вы аддалі свае тэхналогіі, мы паспяхова вырабляем паўмільёна вакцын у месяц".

Прэзідэнт таксама праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы, што Беларусь у лабараторных умовах ужо атрымала сваю ўласную вакцыну. "Мы не спяшаемся яе сёння нават выпрабоўваць. Таму што ў нас няма праблем з вакцынацыяй насельніцтва дзякуючы Расіі і выпуску па іх тэхналогіі вакцын. Мы хочам паглядзець, што будзе з каранавірусам у будучым годзе, зыходзячы з таго, што ён нікуды не дзенецца. І мы хочам сваю вакцыну прыстасаваць да таго штаму каранавіруса, які будзе ў будучым годзе. Калі ў нас гэта ўсё атрымаецца, лічыце, што гэта наша агульная вакцына. Як зрабіла Расія, гэтак жа і мы зробім", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі