Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2021, 09:19

Лукашэнка расказаў падрабязнасці перагавораў з Пуціным у Санкт-Пецярбургу

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia расказаў падрабязнасці перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар адзначыў дружалюбны характар адносін з расійскім калегам. "У нас з ім вельмі добрыя, цесныя адносіны. Мы разумеем адзін аднаго. У нас адзіная абарона нашых дзяржаў. Бываюць у нас прэтэнзіі адзін да аднаго і спрэчкі па пэўных пытаннях, але ёсць чырвоныя лініі, за якія мы ніколі не пераходзілі. І абарона, бяспека Беларусі і Расіі - гэта справа святая. Таму галоўная ўвага была ўдзелена гэтаму пытанню на перагаворах", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час сустрэчы лідараў дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць аб цане на вуглевадароды на наступны год, а таксама аб пастаўках беларускай прадукцыі на расійскі рынак. "Мы Расію не просім купляць усё, што мы вырабляем. Нават пытанне так не стаіць. І Прэзідэнту Расіі я сказаў: мы гатовы на рыначных умовах гандляваць на тэрыторыі Расіі тымі прадуктамі і таварамі, якія выключна патрэбны Расіі і якія яна не вырабляе або вырабляе ў недастатковай колькасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, абмяркоўваўся і блок эканамічных пытанняў, таксама з улікам санкцый, уведзеных супраць Беларусі і Расіі з боку ЗША і Еўрасаюза. "Мы даручылі ўрадам рэалізаваць канкрэтны план (ён выпрацаваны) па процідзеянні санкцыям і па развіцці нашых дзяржаў у гэты перыяд часу", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі