Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2022, 14:00

Лукашэнка расказаў, над чым варта падумаць сёння Захаду і Украіне

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіне трэба падумаць над тым, каб не давялося звяртацца да Беларусі, каб выратаваць цэласнасць сваёй дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з выпадку 77-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Безразважныя палітыкі Еўропы перш за ўсё не разумеюць, што, выкарыстоўваючы сёння фашызм, нацызм ва Украіне, заўтра будуць змагацца супраць яго. Таму што ён не можа быць замкнёны граніцамі адной краіны. Ён заўтра захлісне ўсю Еўропу. Хацелася, каб і ўкраінцы, якія паддаліся гэтаму, разумелі: сёння з іх робяць герояў, а заўтра іх будуць знішчаць, таму што нацызм у Еўропе не патрэбны, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - У тых заходніх краінах хочуць, каб нацызм быў у нас, каб мы раздзіраліся ў супярэчнасцях. Каб мы пакутавалі. Я думаю, Захаду трэба над гэтым тэзісам падумаць".

"А Украіне трэба падумаць над тым, каб не давялося звяртацца да нас, каб выратаваць цэласнасць і адзінства ўкраінскай дзяржавы. Там падзялілі ўжо Украіну на часткі. Там ужо думаюць, які кавалак адарваць сабе. І вы іх ведаеце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі