ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2020, 13:24

Лукашэнка расказаў, на што траціў заробленыя ў студатрадах грошы

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

10 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб сваім вопыце работы ў студатрадах і на што траціў заробленыя грошы. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі завода "Атлант" і байцамі студэнцкіх атрадаў - удзельнікамі праекта "Атлант-2020", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што ў яго быў як станоўчы, так і негатыўны вопыт удзелу ў студатрадах. "Першы мой студэнцкі атрад быў пасля першага курса ў мяне. Мы паехалі на будоўлю і будавалі ў вёсцы школу. Нейкі час я там працаваў, але арганізацыя была такая, што нам і не плацілі, і арганізацыі не было ніякай. Я плюнуў і паехаў, - расказаў Прэзідэнт. - Паехаў працаваць да сябе дадому і стварыў атрад са школьнікаў. На мясцовым сельгаспрадпрыемстве сабраў дзяцей 9-10 класаў (дзесяцігодка была), і мы на збожжаскладах у адной з гаспадарак бетанавалі падлогу".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта быў для яго добры вопыт узаемадзеяння з хлопцамі і дзяўчатамі, як для будучага педагога, ды і падлеткі, а іх у атрадзе было каля двух дзясяткаў, былі задаволены. "Быў добры вопыт, і зарабілі добрыя грошы. Але за гэта я вельмі моцна атрымаў ва ўніверсітэце - за тое, што кінуў (першапачатковае месца работы ў студатрадзе. - Заўвага БЕЛТА) і паехаў працаваць у калгас", - падзяліўся Прэзідэнт.

Але асабліва яму запомнілася работа ў меліярацыйным студатрадзе, і дагэтуль ён помніць усю тэхналогію. "Каласальны вопыт. Нават з таго першага студэнцкага атрада я вынес галоўнае - навучыўся рабіць кладку цэглы, прытым роўна, з адвесам. Але вось з меліярацыйнага атрада я ўсё помню ў дэталях... Мы зарабілі тады вельмі шмат", - прызнаўся беларускі лідар.

Паводле яго слоў, калі перавесці ў долары па тым курсе, то гэта было каля $300. На гэтыя грошы Аляксандр Лукашэнка змог тады купіць сабе неабходнае адзенне і абутак да пачатку новага навучальнага года. "Адзеўся, абуўся і кніжак яшчэ накупіў", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што паколькі яго маці працавала даяркай, то вялікіх грошай у сям'і ніколі не было, а таму ў студатрадах ён стараўся як мага больш зарабіць грошай, каб самастойна сябе забяспечыць. "Каб 1 верасня, шчыра кажучы, прыйсці ў аўдыторыю і каб я знешне не адрозніваўся ад дзяцей заможных бацькоў", - падзяліўся ўспамінамі кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі