ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 13:54

Лукашэнка расказаў, калі плануе здаваць плазму і з кім гатовы падзяліцца антыцеламі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы здаць плазму крыві з антыцеламі да каранавіруса. Аб гэтым ён заявіў на заканчэнне сённяшняй сустрэчы з работнікамі сістэмы аховы здароўя і ўручэння ім дзяржузнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я адкрыю сакрэт. Можа, нават для Уладзіміра Сцяпанавіча (міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. - Заўвага БЕЛТА). Паколькі мне давялося гэту бяду, як ён кажа, перанесці ўжо. Ведаеш, я пра што падумаў. Ты ж мяне ў гэты залаты фонд цяпер запішаш, калі здаюць кроў, плазму робяць і потым лечаць людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Ты вазьмі гэту плазму, увядзі ўсім апазіцыянерам па кроплі. Самы просты шлях павярнуць іх у бок дзяржавы, у мой бок. Я гэта публічна гавару, каб усе апазіцыянеры па кроплі крыві атрымалі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Яны не адмовяцца. Ты ж ведаеш, калі ў рэанімацыю трапляеш, там ужо не глядзіш, якая кроў. Толькі б выжыць. Такі паўжарт-паўпраўда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі