Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2022, 13:49

Лукашэнка расказаў, якой бачыць вёску будучыні і дзе яна пабудавана ўжо

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якой бачыць вёску будучыні і дзе ў краіне такі праект ужо рэалізаваны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эфектыўная вытворчасць - аснова нашай вёскі будучыні. І мы робім усё, каб якасць жыцця ў вёсцы паляпшалася", - канстатаваў беларускі лідар. Паводле яго слоў, у гэтым напрамку ўжо выканана каласальная работа, рэалізаваны першы праект (аграгарадкі), які ўключае амаль 1,5 тыс. населеных пунктаў, у якіх створаны самыя сучасныя ўмовы жыцця. У іх усё: прыгожыя дамы, дагледжаныя падворкі, водазабеспячэнне, газ, заасфальтаваныя вуліцы, школы, абсталяваныя пляцоўкі для адпачынку і спорту, іншая неабходная інфраструктура.

"Трэба і далей якасць жыцця ў гэтых аграгарадках паляпшаць, - сказаў Прэзідэнт. - Развіццё аграгарадкоў будзе прадаўжацца". Узоры для пабудовы вёсак будучыні ёсць у кожнай вобласці, а пачатак быў пакладзены ў Копысі Аршанскага раёна.

"Але адзначу, што такія прыклады ёсць абсалютна па ўсёй краіне, у кожнай вобласці. І мы прадоўжым рабіць усё, каб наша сяло было прыцягальным і зручным месцам для працы, жыцця і адпачынку беларусаў. Паколькі там, як я не раз гаварыў, нашы карані. Няважна, у якім пакаленні гэта было, але ўсе мы адтуль, з вёскі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўсім - і гараджанам, і вяскоўцам - вельмі блізкі і дарагі каларыт сельскага жыцця, які ў Беларусі імкнуцца захаваць і ўдасканаліць. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў, што цяпер час такі, такі момант, калі ўсе беларусы могуць мець свой надзел, свой кавалачак зямлі. "Не страцьце, не ўпусціце гэты час", - сказаў ён.

"Традыцыйны ўклад у спалучэнні з даступнасцю дасягненняў цывілізацыі - гэта галоўная мэта нашага праекта "вёска будучыні", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі