Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 снежня 2022, 12:57

Лукашэнка расказаў, якое пажаданне да расійскага боку ёсць у Беларусі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва падкрэсліў неабходнасць стварэння роўных умоў для работы суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад, паводле слоў Прэзідэнта, пастаянна дакладвае яму аб праведзенай значнай рабоце па фарміраванні дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва з Расіяй у развіццё стратэгічных праграм, падпісаных бакамі раней. "Я разлічваю пачуць ад вас дакладныя адказы: аб чым дамовіліся, як гэта выконваецца, якія напрамкі прабуксоўваюць. Гэта важна, каб гэта было і агучана ў прысутнасці расійскай дэлегацыі (у час перагавораў у пашыраным фармаце, намечаных на 19 снежня ў Мінску. - Заўвага БЕЛТА). Спакойна, без крыкаў, без гвалту. Калі мы ў нечым вінаватыя, значыць, мы павінны сказаць і прызнаць, што мы вінаватыя. Калі расійскі бок недзе недапрацаваў, трэба таксама аб гэтым гаварыць", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Ці вялікая верагоднасць таго, што падпісаныя пагадненні здымуць усе перашкоды на шляху нашых тавараў, а для суб'ектаў гаспадарання будуць створаны сапраўды роўныя ўмовы?" - пералічыў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

"Я думаю, што ў нас адно пажаданне (нават не прэтэнзія, а пажаданне) да расійскага боку: стварыць роўныя ўмовы для работы суб'ектаў гаспадарання. Каб сельгаспрадпрыемствы, нашы прамысловыя прадпрыемствы, кампаніі ў сферы паслуг і гэтак далей працавалі ў роўных умовах, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Важна, каб цэны на газ, нафту былі не завоблачнымі пры гэтых роўных умовах. Але гэта абсалютна не галоўнае. Можна сказаць, гэта нават няважна. Галоўнае - каб у расіян і ў нас былі роўныя цэны на энерганосьбіты і іншыя напрамкі нашай дзейнасці. Гэта галоўнае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі