Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, якімі ён бачыць адносіны з Расіяй і без чаго Беларусь можа абысціся

Прэзідэнт 06.09.2019 | 15:32
У час паездкі
У час паездкі

6 верасня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае братэрскі характар адносін з Расіяй і адхіляе абвінавачанні ў тым, што ў сваёй знешняй палітыцы нібыта развярнуўся на Захад. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца Расіі, мы - адзін народ, я тысячу разоў гаварыў. Гэта ж нашы людзі, нашы браты. Мы з імі былі заўсёды разам, яны заўсёды падстаўлялі нам плячо. І тое, што ў нас сёння праблемы часам з Расіяй, дык гэта ж не з рускімі людзьмі і не з расіянамі. Яны бліскуча да нас ставяцца. Чаму мы павінны да іх ставіцца дрэнна, разварочвацца некуды, здраджваць ім? Як некаторыя кажуць. Гэтага ніколі не будзе. Нават без мяне гэтага не будзе. Беларусы не дазволяць здрадзіць нашаму старэйшаму брату. Але мы патрабуем ад старэйшага брата, каб гэта быў старэйшы брат. Каб яны не даймалі, не нахілялі нас, а ў цяжкую хвіліну падтрымалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер бакі працуюць над праграмай па развіцці інтэграцыі: "На эканоміку выйшлі. І пачынаюць таргавацца - прыродны газ, нафта і іншае". "Мы ні ў кога нічога прасіць не будзем. Надакучыла ўжо гэтыя размовы весці, надакучыла слухаць", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён прывёў прыклад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. "Мы што, будавалі гэту станцыю? Не. Мы яе ўзрывалі? Не. А хто пацярпеў больш? Мы. Тады цэнтральная ўлада ў асобе Міхаіла Гарбачова ўзяла на сябе адказнасць за Беларусь. Іншым разам грошы ўкладвалі ў такую "дурніну", што і не трэба было ўкладваць. Але як разумелі, так і ратавалі Беларусь. Краіна развалілася. Хто правапераемнік... - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны заўсёды кажуць - улады Расіі: "Мы правапераемнікі Савецкага Саюза". І ў сувязі з гэтай правапераемнасцю мы перадалі туды бясплатна самае дарагое, што сёння стаіць на варце бяспекі Расіі, - ядзерную зброю, і наогул выбудоўвалі сваю палітыку (я заўсёды гавару: гэта адзіная наша Айчына). Я Пуціну гавару: "Гэта і мая Расія, гэта мая краіна". Таму што беларусы душу сваю ўклалі ў развіццё той краіны, у тым ліку і Расіі. Гэтак жа, як ленінградцы дапамагалі нам пасля вайны Мінск аднаўляць. Усё пераплецена, усё адзіна".

"Але Чарнобыль здарыўся. Правапераемнікі... Трэць насельніцтва (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), мы там да гэтага часу драўніну не можам выкарыстоўваць, таму што высокае накапленне радыяцыі. Але ты хоць бы за гэта (мы не просім грошай, нічога) дапамажы - мільярдаў 10-15 кубаметраў газу па прымальных цэнах. Не бясплатна, не на страту Газпраму, пастаў у Беларусь. Людзі ж пацярпелі. І як правапераемнікі. Гэта я адзін факт прывёў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"І калі нам кажуць: ды вы тут гіры на нагах, за наш кошт жывяце... Калі такая палітыка, абыдземся", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён прывёў у прыклад дзеянні Расіі па будаўніцтве Паўднёвага і Паўночнага патокаў для транспарціроўкі прыроднага газу. "Ім надакучыла спрачацца з транзіцёрамі. Ён (Прэзідэнт Расіі. - Заўвага БЕЛТА) горда ўклаў мільярды долараў, пабудаваў гэтыя патокі. Я яму сказаў: мы гэтак жа горда (калі вы нас будзеце нахіляць і да рыначнай цаны на нафту падвялі, мытную пошліну замянілі падатковым манеўрам) возьмем з рынку і іншую нафту. Але толькі ці трэба гэта Расіі, каб на іх рынак прыйшло 20-25 млн т чужой нафты - амерыканскай, Саудаўскай Аравіі, яшчэ чыёйсьці... Азербайджанская нафта - цераз Украіну ў нас на Мазыр прапрацаваны гэты маршрут", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Паўночны маршрут мы прапрацоўваем. Я сказаў адкрыта расійскім уладам. І цераз Польшчу, цераз Прыбалтыку. Напрацоўкі ёсць. Але калі мы цераз Польшчу пачнём пастаўляць нафту, то мы забяром дзве ніткі нафтаправода "Дружба", па якім на экспарт ідзе расійская нафта. Гэта трэба расіянам? Не. Ну дык давайце дагаворвацца па-чалавечы і будзем рабіць, як лепш. Вось гэта мае патрабаванні, - сказаў Прэзідэнт. - І не трэба гэта ўзносіць да нябёс і гаварыць, што Лукашэнка развярнуўся на Захад. Слухайце, вось як мінімум мяне асабіста на Захадзе ніхто не чакае. Я ў гэтым на 100 працэнтаў перакананы. Не патрэбны там Лукашэнка. Ён наогул і ў Расіі не вельмі патрэбны. Проста народы ў нас братэрскія. Таму даводзіцца лічыцца".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў