Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 17:10

Лукашэнка расказаў, якія замежныя інвестыцыі патрэбны ў Беларусі

22 сакавіка, Баранавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна зрабіў шэраг заяў адносна таго, якія ў краіне на сучасным этапе патрэбны замежныя інвестыцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінуў той час, калі мы кідаліся на любыя замежныя інвестыцыі. Адна справа, калі прыходзіць да цябе інвестар і працуе ў тых жа ўмовах, што працуюць "Атлант", БелАЗ, МАЗ і гэтак далей. Калі ён прыйшоў, уклаў грошы, плаціць падаткі, зарплату... Зусім іншае, калі ён прыходзіць, патрабуе пэўных ільгот і нічога, акрамя зарплаты людзям, не плаціць. Напэўна, ужо такіх інвестараў асабліва за руку цягнуць не трэба. За выключэннем, калі гэта найноўшыя тэхналогіі, якіх у нас няма", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Нам патрэбны інвестыцыі, якія будуць на карысць нашым людзям і нашай дзяржаве ў выглядзе дабаўленай вартасці, якая застанецца ў нас, каб быў прыбытак, былі падаткі, каб прадпрыемства развівалася. Не проста кідацца на нейкую капейку. Ён (інвестар. - Заўвага БЕЛТА) прывязе, размесціць вытворчасць і ўсё, што тут атрымае, вывезе, не заплаціўшы ні капейкі падаткаў. Таму інвестыцыі ад інвестыцый адрозніваюцца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі