Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 13:09

Лукашэнка расказаў, як за $30 спрабавалі прадаць узнагароды народнага пісьменніка Васіля Быкава

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, як за $30 спрабавалі прадаць узнагароды народнага пісьменніка Героя Сацыялістычнай Працы Васіля Быкава. Гэты факт кіраўнік дзяржавы прывёў у час адкрытага ўрока "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гісторыі заўсёды ёсць месца подзвігу і асобам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мяне ўчора ўразіў адзін цікавы факт, - адзначыў Прэзідэнт. - У самым пачатку як прэлюдыя да сённяшняй размовы... захапіў з сабой рэчавыя доказы. Учора старэйшы сын мне прынёс гэта ўсё".

Кіраўнік дзяржавы паказаў некалькі ўзнагарод, якія ўзяў з сабой: "Вось тут зорка Героя Сацыялістычнай Працы савецкіх часоў, да гэтай зоркі тады ўручалі ордэн Леніна, вось гэта - знак народнага пісьменніка, а гэта ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гэта ўсё належыць, ну, спадзяюся, вядомаму нашаму пісьменніку Васілю Быкаву. Што мяне ў гэтым уразіла? Вось гэтыя (узнагароды. - Заўвага БЕЛТА) хтосьці са сваякоў і іншых на рынку прадаваў за $30", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Васіль Быкаў - значная фігура ў нашай гісторыі. "Неадназначны чалавек, я гэта добра ведаю. Яго няма сёння, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але ён заўсёды цаніў вось гэта. Гэта проста так не даецца".

"І вось такім чынам - вядома, гэта перш за ўсё сваякі, з іх усё пачалося - усё гэта перакрэслена", - лічыць Прэзідэнт.

Ён прадоўжыў: "Ну, гэта справа сваякоў. А мы не маем права забываць нашых людзей. Няхай нават неадназначных, але адзначаных калісьці ў нашай гісторыі. Гэта таксама гісторыя".

Аляксандр Лукашэнка, закранаючы факт продажу ўзнагарод, адзначыў: "І вось гэта - крупінка, гэта тое негатыўнае, чаго не павінна быць у нашым жыцці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі