ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2021, 18:06

Лукашэнка расказаў, як Пуцін прапаноўваў Парашэнку аднавіць Данбас і чым гэта закончылася

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, як Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапаноўваў экс-прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку аднавіць Данбас, перадае БЕЛТА.

"Я гавару (тое, што потым і Зяленскаму гаварыў): "Пятро, вайна ў цябе, вайна не ў мяне, не ў Пуціна - на тваёй зямлі. І трэба рабіць усё для таго, каб гэту вайну спыніць. Людзі пакутуюць", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, Уладзімір Пуцін прапаноўваў Парашэнку дапамогу ў аднаўленні Данбаса. "Пуцін мне адкрыта аб гэтым сказаў. Я гэта падкрэсліваў. І вы ведаеце, Парашэнка ў рэшце рэшт згадзіўся. Але на працягу месяца ён пачаў усё рабіць наадварот. Чаму? Таму што знаходзіўся пад знешнім кіраўніцтвам", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі