Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, як праходзіць кадравы дзень Прэзідэнта

Прэзідэнт 18.10.2019 | 15:44

18 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, як праходзіць дзень кадравых назначэнняў у Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Будучыя ўпраўленцы пацікавіліся ў беларускага лідара падрабязнасцямі гэтага дня і тым, што адбываецца за кадрам, калі выключаюцца тэлевізійныя камеры. Аляксандр Лукашэнка жартам заўважыў, што яны даведаюцца аб гэтым, калі іх саміх будуць назначаць на пасады. Перайшоўшы на сур'ёзны тон, ён расказаў аб падыходах пры назначэнні кіруючых кадраў.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, спачатку Адміністрацыя ўносіць яму на ўзгадненне прапановы па кандыдатурах тых, хто назначаецца на пасады з кадравага рэзерву Прэзідэнта. У ім знаходзяцца амаль 850 чалавек.

"Людзі, якія знаходзяцца ў кадравым рэестры Прэзідэнта, маюць пэўныя паўнамоцтвы і абарону, імунітэт. Напрыклад, без дазволу Прэзідэнта іх нельга затрымліваць, арыштоўваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць". У ліку тых, каго назначае або ўзгадняе на назначэнне кіраўнік дзяржавы - суддзі, вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада.

"Подпіс Прэзідэнта - гэта фармалізацыя кадравага рашэння", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Гэтаму папярэднічае вялікая работа па выбары і вывучэнні кандыдата на кіруючую пасаду, з ім праходзіць гутарка, вывучаюць яго працоўную дзейнасць, сям'ю, ці ёсць правапарушэнні. "Калі ўсе фармальнасці выкананы, то пакет дакументаў кладуць на стол Прэзідэнту", - расказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што чым вышэйшая пасада, тым больш уважліва ён да гэтай кандыдатуры адносіцца, вывучае даныя і пры неабходнасці запытвае дадатковыя дакументы. "Вядома, я магу адхіліць кандыдатуру, калі ёсць адчуванне, разуменне, што чалавек не падыходзіць", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.

У кадравы дзень запрашаюць кандыдатаў да Прэзідэнта. Ён падзяліўся тым, што адбываецца за кадрам, - як правіла, гэта размова, якая датычыцца многіх пытанняў , - як работы, так і сям'і. "Цяпер гэта прасцей, я больш людзей ведаю", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.