Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 18:18

Лукашэнка расказаў, як губернатар Віцебскай вобласці аднаўляўся пасля каранавіруса

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці закрануў тэму каранавіруса і на прыкладзе губернатара Мікалая Шарснёва расказаў, як той аднаўляўся пасля перанесенай хваробы. Відэафрагмент сустрэчы апублікаваў Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

"Я ў Мікалая пытаюся: ну вось ты, як ты змагаўся? Ён гаворыць: браў касу, ішоў касіць, кожную раніцу займаўся фізічнымі нагрузкамі і вельмі хутка аднавіўся", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта тое, што я сказаў у самым пачатку, калі пажартаваў: трактар усіх вылечыць. Ні ў якім разе нельга было пасяўную кампанію спыніць, бо галадалі б цяпер, няма чаго было б убіраць. Тым больш, год добры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, прадоўжыў Прэзідэнт, трэба было на паветры працаваць і ні ў якім разе нельга было закрываць людзей у аднапакаёвых і двухпакаёвых кватэрах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі