26 лістапада, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з членамі нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ расказаў, як адпусціў Дар'ю Домрачаву трэніраваць кітайскіх спартсменаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, як Дар'я Домрачава ў час размовы з ім прасіла дазволіць ёй паехаць у Кітай, каб трэніраваць там зборную па біятлоне. "Я гавару: не магу адмовіць, таму што Сі Цзіньпін адмовіць мне потым у іншым. Яны паехалі, і нічога страшнага. Паўтара мільярда (насельніцтва. - Заўвага БЕЛТА) краіна. Калі будзе вынік у іх, дык кітайцы запомняць надоўга, што беларусы дапамаглі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, у верасні Дар'я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б'ёрндален аб'явілі аб тым, што падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне. "Мы рады скарыстаць гэты шанц і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце і ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць добрыя перспектывы", - сказала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.-0-