Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, хто з чыноўнікаў у Беларусі захавае сваю пасаду пасля выбараў

Прэзідэнт 19.09.2019 | 12:26

19 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто з чыноўнікаў захавае сваю пасаду пасля маючых адбыцца ў Беларусі выбараў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях работы эканомікі за мінулы перыяд 2019 года, ацэнкі вынікаў года і пяцігодкі, праектаў прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што ў многіх з вас і ў асобных іншых чыноўнікаў у галаве думка: выбары і іншае, як будзе, хто будзе працаваць. Публічна вам адказваю на гэта пытанне: той, хто сёння працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, працаваць будзе, зразумела. У мяне няма палітыкі асабліва прыбліжаных, аддаленых", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Або як пішуць у інтэрнэце: "Лукашэнка, транзіт улады, хто будзе ва ўладзе...". Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось паслухайце, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады. Працаваць са мной, як і раней, будуць толькі тыя, хто хоча працаваць. І хто ўмее мяне слухаць і выконваць мае даручэнні", - заявіў беларускі лідар.

"Калі Румас і Качанава, віцэ-прэм'еры і міністры мяне не чуюць, то вы лепш збірайце партфелі і ідзіце адразу", - дадаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.