Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2022, 16:01

Лукашэнка расказаў, хто стаяў за мяцяжом у Казахстане

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, расказаў, хто стаяў за мяцяжом у Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З беларускага вопыту яны зрабілі высновы. Вы ж нават не заўважылі, хто стаяў за гэтымі бандфарміраваннямі і за гэтым мяцяжом у Алматы. А ў нас гэта было відаць: Літва, Польшча, а потым Украіна. А фінансавалі і накіроўвалі амерыканцы. Мы гэта бачылі - спецслужбы. А там працавалі спецслужбы пэўных краін. І да гэтага часу гэтага не відаць. Зразумела, свая спецыфіка ў Казахстане. Але і яны свяціцца не хочуць. Але без спецслужбаў такія акцыі імгненна, на працягу сутак, скаардынаваныя не праводзяцца. Почырк мы бачым. І спецслужбы нашы і расійскія, ды і казахі, яны бачаць гэты почырк. Прыйдзе час, захочуць - скажуць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў розніцу ў падыходах да падзей у Казахстане і Беларусі: "Нас не трэба на адну дошку ставіць з Казахстанам. Вы ўжо бачылі адносіны да тых падзей, хоць там некалькі соцень загінула людзей, і да нашых. Мы нікому не аддалі свае "блакітныя фішкі", свае прадпрыемствы. Калі б яны былі ў руках амерыканцаў, еўрапейцаў, нас бы не мачылі так, як было ў жніўні 2020 года. А мы гэта трымаем у сваіх руках - уладу, грошы, хоць невялікія, уласнасць - у руках беларусаў. Гэта ім (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) не падабаецца".

"Месяц таму мне адкрыта аб гэтым сказалі: трэба іх сюды ўцягнуць. Я кажу: я нікому нічога аддаваць не буду. Таму што гэта не маё", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб ацэнках падзей у Казахстане і Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падагульніў: "Што там, што тут - вялікая розніца. У іх - "гэта - іншае". І сітуацыя зусім іншая. У нас гэтага няма і ніколі не будзе".

Прэзідэнт чарговы раз нагадаў свой тэзіс, што ў людзей заўсёды высокае запатрабаванне на справядлівасць. "І калі людзі бачаць, пражыўшы дзясяткі гадоў у новай рэальнасці пасля распаду Савецкага Саюза, што гэтай справядлівасці няма наогул… Усё становіцца горш і горш. Адны багацеюць, другія бяднеюць", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад з пандэміяй, за час якой багатыя ў свеце сталі яшчэ багацейшымі. "Гэта значыць, большасць людзей збяднела. Гэта першапрычына ўсяго. А потым да ўсяго марадзёры, бандыты, хуліганнё рознае дабавяцца. І спецслужбы гэта ўсё і прафінансуюць, і пакажуць, куды ісці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі