Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 13:37

Лукашэнка расказаў, хто можа спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне за тыдзень

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто можа на працягу тыдня спыніць баявыя дзеянні ва Украіне. Адпаведную заяву ён зрабіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, разважаючы аб тым, ці ёсць з боку ўкраінскага кіраўніцтва жаданне дыпламатычным шляхам спыніць баявыя дзеянні ў краіне, сказаў: "Можа, кіраўніцтва Украіны і хоча, але не можа. Не можа па адной прычыне: таму што сёння не Зяленскі кіруе Украінай (няхай ён на мяне не крыўдзіцца, гэта мой пункт гледжання). Вы там кіруеце (маюцца на ўвазе прадстаўнікі краін Захаду, да якіх адносіцца і інтэрв'юер. - Заўвага БЕЛТА)".

"Калі толькі Джо Байдэн скажа: "Усё, мужыкі, паваявалі, па-руску кажучы, морду адзін аднаму набілі - давайце спыняйце. Вайна нікому не патрэбна, яна нявыгадная", - на працягу тыдня ўсё спыніцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі