Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 19:23

Лукашэнка расказаў, чаму згадзіўся на інтэрв'ю Франс Прэс

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс назваў прычыны, па якіх ён згадзіўся на гэту размову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я чаму з вамі згадзіўся на інтэрв'ю? Калі даведаўся, што вы чалавек незалежны і ваша кампанія незалежная. Што вы можаце, наколькі гэта магчыма ў гэтым свеце, выказаць незалежны пункт гледжання", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Антуан Ламбраскіні

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра паведамленне Франс Прэс аб сітуацыі ў Лісічанску, за якое агенцтва было раскрытыкавана на Захадзе - нібыта інфармацыя была інтэрпрэтавана не на карысць украінскага боку. "Вы, не скажу, што зусім аб'ектыўныя, але вы блізка да праўды падышлі, - пракаменціраваў беларускі лідар. - Вы праўду паказалі і тое яшчэ не зусім у тым ключы, як гэта трэба было паказаць на Захадзе. Але вас прыціснулі вельмі моцна".

Прэзідэнт падкрэсліў, што падтрымлівае такую незалежнасць і аб'ектыўнасць СМІ: "Вось я за такія сродкі масавай інфармацыі - каб гэтыя прынцыпы асноўныя не парушаліся. Але галоўны прынцып - ні ў якім разе не рабіць горш для сваёй краіны, не змагацца супраць сваёй краіны і ўласнага народа. Краіна раз і назаўсёды даецца, а народ не пераробіш. Ты павінен адпавядаць народу, яго духу і традыцыям. Я за гэта".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Франс Прэс не дазваляла сабе антыдзяржаўных выступленняў, у адрозненне ад некаторых беларускіх так званых свабодных СМІ. "Наколькі я інфармаваны, вы людзі свабодалюбівыя. Недзе і ўлада вас недалюблівае, але вы трымаеце сваю лінію. Пацікавіўшыся вашай работай, я не заўважыў там антыдзяржаўнай пазіцыі, каб вы выступалі супраць Францыі, нават супраць Еўрасаюза. Вы заўсёды займалі сваю нішу, сваімі вачамі глядзелі на свет, былі больш-менш аб'ектыўнымі, - сказаў беларускі лідар. - Нічога падобнага наша "апазіцыя" і сродкі масавай інфармацыі, якія фінансаваліся выключна з-за мяжы, не прадстаўлялі, у тым ліку і так званыя свабодныя СМІ".

"Але з той ацэнкай, якая даецца на Захадзе нашай унутрыпалітычнай сітуацыі, я катэгарычна не згодны, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Яна заведама накіравана ў патрэбнае рэчышча - так, як гэта трэба Захаду. Напрыклад: вам не падабаецца Лукашэнка, значыць, можна яго "мачыць" усяляк".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі