Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 20:38

Лукашэнка расказаў, чаму падтрымлівае Расію

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse) заявіў, што цалкам падтрымлівае Расію ў рашэнні пачаць спецыяльную аперацыю ва Украіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сапраўды падтрымліваю Расію. І не толькі таму, што ў нас саюз з Расіяй. І не толькі таму, што мы юрыдычна гэта абавязаны рабіць: мы ж дагавор з Расіяй заключылі аб стварэнні адзінай групоўкі войскаў на заходнім напрамку, асновай якой з'яўляецца беларуская армія. Гэта даўно вядома, гэта наша дактрына. Не толькі таму. А таму што мы бачылі прычыну гэтай вайны. Прычына ў тым, што вы, калі б Расія не апярэдзіла вас, натаўцаў, арганізаваліся і нанеслі супраць яе ўдар. Я ў гэта веру, і Расія ў гэта верыць. І так было б", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Вы, натаўцы, амерыканцы, хацелі гэтай вайны. І калі б Пуцін не пачаў гэту аперацыю, вы яе пачалі б, але ўжо арганізаваўшыся. Ён проста вас крыху апярэдзіў. Такая пазіцыя Расіі і Беларусі", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі