Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 16:18

Лукашэнка расказаў аб умовах падтрымкі ў Беларусі буйнога бізнесу

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Мінска расказаў, на якіх умовах дзяржава гатова падключыцца да вырашэння тых ці іншых задач у супрацоўніцтве з вялікім бізнесам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі многія інвестары з розных краін свету гатовы былі б прыйсці ў Беларусь, узяць участак і нават арганізаваць тую ці іншую вытворчасць. Аднак усе хочуць вялікіх падатковых ільгот і розных прэферэнцый. "Карацей, што хочам, тое і робім - падаткі плаціць не будзем. Ну і навошта нам такія вытворчасці сёння? Мы павінны самі будаваць свае вытворчасці, ставіць іх у рад. Яны павінны плаціць падаткі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што менавіта ад падатковых паступленняў у першую чаргу залежыць заработная плата ў бюджэтнай сферы. "Таму нам трэба больш акуратна сёння быць і з замежнымі інвестарамі. Трэба падтрымліваць сваіх, наколькі мы на гэта здольныя. І падтрымліваць будзем сваіх бізнесменаў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак ёсць умовы для такой падтрымкі з боку дзяржавы: першае - каб бізнес і сам укладваўся ў адпаведныя праекты, другое - выбраны напрамак работы павінен быць запатрабаваны ў краіне. "Вы павінны самі ўкладвацца. Калі хочаце і нешта слушнае прапануеце і гэта нам трэба, мы будзем з вамі супрацоўнічаць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але гэта не значыць, што мы не будзем ствараць новыя вытворчасці. Мы іх ствараем. Толькі гэта вельмі складана і дорага".

Прэзідэнт у якасці прыкладу прывёў ПВТ, які ствараўся з нуля. "І толькі я ведаю, чаго гэта каштавала. І заслуга не тых, хто бегае і крычыць: я там нешта стварыў (ледзь у турму не сеў у свой час). Гэта заслуга саміх айцішнікаў", - заўважыў Прэзідэнт.

У прыватнасці, апошні дэкрэт, які быў падпісаны ў мэтах развіцця гэтай сферы, быў падрыхтаваны на падставе прапаноў менавіта бізнесменаў у сферы ІТ. "Прынеслі дакументы, я, не гледзячы, іх падпісаў. А чаго глядзець было? Пытанне стаяла так: ці будзем гэта мець, ці не будзем. Яны адказна да гэтага падышлі - самі айцішнікі. І яны сёння працуюць дзякуючы прынятым гэтым рашэнням. Таму ніхто не павінен лічыць сябе вялікім чалавекам, што ён нешта вялікае зрабіў. Гэта зрабілі айцішнікі, і я ўдзячны ім, што яны сумленна зрабілі. І пастаянна іх падтрымліваю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі