Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2023, 10:14

Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да Сі Цзіньпіна і як той змяніў характар кітайскага народа

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскім СМІ расказаў аб сваім стаўленні да Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і яго ролі ў развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я шмат разоў бываў у Кітаі. Буду рады наведаць чарговы раз у бліжэйшыя дні КНР і сустрэцца з кіраўніцтвам КНР, перш за ўсё з маім даўнім сябрам Сі Цзіньпінам (дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітай запланаваны на 28 лютага-2 сакавіка. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар. На яго думку, Сі Цзіньпін вельмі разумны, мудры, крэатыўны, сучасны чалавек, і кітайскі народ прыняў правільнае рашэнне, выбраўшы яго на чарговы тэрмін у якасці кіраўніка КНР.

Развіццё Кітая ў тым ключы, як гэта адбываецца на чале з Сі Цзіньпінам (і асабліва яго ідэі аб неабходнасці глабальнага міру), забяспечыць далейшае нармальнае развіццё ўсёй планеты, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

"Мне пашчасціла працаваць з Цзян Цзэмінем, Ху Цзіньтаа, я бачыў гэтых лідараў. Гэта былі дастойныя сыны кітайскага народа, - расказаў Прэзідэнт. - Яны рабілі ўсё, каб умацаваць Кітай, каб Кітай стаў вялікай дзяржавай. Яны былі вельмі акуратныя, асцярожныя. Яны адназначна заяўлялі аб тым, што адзіная дзяржава ў свеце, сусветны лідар - Злучаныя Штаты Амерыкі. Сі Цзіньпін ужо іншы. Сі Цзіньпін шмат зрабіў для таго, каб Кітай стаў такім, які ён ёсць. Кітай стаў вялікім. Гэта найвялікшая заслуга Сі Цзіньпіна. Ён не адхіліў ні ідэі Маа Цзэндуна, Дэн Сяапіна, Цзян Цзэміна і Ху Цзіньтаа. Ён узяў усё лепшае, і на базе гэтага лепшага прыўнёс новае (гэта яго адметнасць, гэта кіраўнік новай фармацыі), стварыў магутны фундамент для развіцця кітайскага грамадства і дзяржавы, на якім вы фактычна выбудавалі новы Кітай. Гэта найвялікшая заслуга Сі Цзіньпіна, і кітайскі народ потым ацэніць гэта".

Больш таго, Сі Цзіньпіну ўдалося змяніць характар кітайскага народа, якому ўласцівы спакой, павольнасць. "Ён надаў паскарэнне. Ён тонка заўважыў, што жыццё змянілася, хуткасці каласальныя. І калі не паскарацца, а спакойна сядзець, нечага чакаць, можна спазніцца. Вось гэта інтуіцыя Сі Цзіньпіна паўплывала на тое, што ён пачынае гэты павольны характар кітайскага народа мяняць. Гэта дарагога варта. Трэба паскарацца. Ён гэта адчуў. І па гэтай дарозе вельмі хутка вядзе кітайскі народ. Мы гатовы побач ісці і дапамагаць гэтаму, - запэўніў Прэзідэнт.

"Думаю, што ў бліжэйшую пяцігодку Кітай стане вядучай дзяржавай свету. Кітай сёння ведаеце хто хоча стрымаць, спыніць. Гэта немагчыма, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Кітай сёння ніхто стрымаць не зможа, і спыніць у тым ліку".-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі