Сцяг Субота, 16 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 16:29

Лукашэнка расказаў аб сваім бачанні кампрамісу для міру ва Украіне
 

Фота АР
Фота АР
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказаў аб сваім бачанні кампрамісу для міру ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампраміс можа быць такі. Уладзімір Уладзіміравіч нядаўна сказаў: адыходзьце за межы граніц абласцей - Данбас, Луганская вобласць, потым Херсон, Запарожская вобласць. Туды - да граніц. Усё - спыняемся. Але, напэўна, не зусім... Таксама адыходзіць (украінскі бок. - Заўвага БЕЛТА) на граніцы не будзе. Ну тады што? Ну тады вы не патрабуйце, каб мы вам вярнулі тэрыторыі і Азоўскае мора, якія некалі былі ўкраінскімі. Вось кампраміс, каб спыніцца на лініі сутыкнення. Магчымы. Гэта маё такое меркаванне. Але Валодзі Зяленскаму і Уладзіміру Пуціну лепш відаць. Яны там непасрэдна паглыблены ў гэта. Але кампраміс давядзецца знайсці. З разлікам на тое, што настане час, народы вызначацца, дзе ім жыць і якую валюту выкарыстоўваць. Народы! Толькі не трэба ім перашкаджаць. Але, зноў жа, гэта вырашаецца за сталом перагавораў", - сказаў Прэзідэнт.

"Цяжкі лёс чакае ўкраінскі народ, калі яны не вызначацца са сваім лідарам, са сваёй уладай і не зразумеюць, што ім трэба аднавіць краіну самім. Я нават не выключаю, што і Крым... Слухайце, прыйдзе новае пакаленне - адно, другое, трэцяе - і па Крыме вырашыцца пытанне, і па Данбасе па гэтым. Яшчэ невядома, можа, і граніц паміж дзяржавамі не будзе, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Але трэба сёння зыходзіць з рэалій, з таго, што можна зрабіць. А не гаварыць: "Вось, цяпер Крым вернем!.." Ды ніколі Расія Крым не верне. Нават Захад ім гаворыць: "Гэта пытанне адрэзанае, вырашанае". Што, сёння расіяне выйдуць з тых тэрыторый, якія падкантрольныя расійскай арміі? Я не ўяўляю, што павінна здарыцца, каб яны выйшлі адтуль, дзе яны цяпер знаходзяцца. Таму, магчыма, ужо і гэта пытанне вырашанае".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі