Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 14:30

Лукашэнка расказаў аб небывалым ураджаі і прызнаўся, што ніколі не спрабаваў гамбургеры

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб небывалым ураджаі і запэўніў, што краіна не толькі забяспечвае сябе прадуктамі харчавання, але і актыўна пастаўляе на экспарт. Адпаведныя заявы прагучалі ў час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякай пагрозы не будзе, калі Аляксандр Генрыхавіч (губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын. - Кар. БЕЛТА) выканае тое, што я ад іх патрабую", - адзначыў Прэзідэнт, апелюючы да прысутнага на сустрэчы кіраўніка вобласці па пытанні выканання ў рэгіёнах даручэнняў у сферы АПК і непасрэдна арганізацыі ўборачнай кампаніі.

"Небывалы ўражай. Ніколі такога не было. Паварушыліся - і ёсць рэзультат. І мы атрымалі добры ўраджай", - сказаў беларускі лідар. Але па асобных культурах яшчэ актыўна вядзецца або завяршаецца ўборка.

Як дакладваюць Аляксандру Лукашэнку, агульны ўраджай збожжавых з улікам кукурузы і рапсу складзе каля 11,2 млн т. Але кіраўнік дзяржавы арыентуе, каб у гэтым плане не гналіся за нейкімі лічбамі і паказухай. Магчыма, больш аптымальна будзе нарыхтаваць кукурузу не на зерне, а на сілас, забяспечыўшы жывёлагадоўлю дадатковым аб'ёмам кармоў.

З пункту гледжання харчавання ў Беларусі ўсё ёсць сваё, асабліва стратэгічныя прадукты, ці тое соль, цукар, ці тое хлеб. У цэлым жа Аляксандр Лукашэнка параіў у асноўным ужываць звычайную ежу, прадукты, якія растуць на роднай зямлі.

"Чызбургер або гамбургер... Ні разу (не спрабаваў. - Заўвага БЕЛТА). І ў мяне дома. І малодшы, і старэйшыя (сыны. - Заўвага БЕЛТА). Яны да гэтага не прывучаны", - падзяліўся ўласным прыкладам Аляксандр Лукашэнка.

"Хвалявацца аб тым, што нехта галадае ў свеце, гэта не пра нас - гатовы падзяліцца. У бягучым годзе больш за $8 млрд можам атрымаць толькі ад продажу прадуктаў харчавання. Інакш кажучы, можна і ад нашай зямлі зарабіць і прадаць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Галоўнае цяпер, падкрэсліў ён, максімальна закласці вырашчаную прадукцыю на склады, каб можна было забяспечыць патрэбнасці гандлю і экспарту ў міжсезонне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі