Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 14:58

Лукашэнка расказаў аб магчымым адказе на забарону паставак цераз Клайпедскі порт

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на прадстаўленні старшыні Гомельскага аблвыканкама расказаў аб магчымым адказе на забарону паставак цераз Клайпедскі порт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"І калі тэма транзіту з Еўрасаюзам ужо ўсім нагнала аскому, то неяк зусім не ўспамінаюць, што ўзаемны тавараабарот Украіны, напрыклад, толькі з Літвой цераз нашу краіну ў гэтым годзе склаў амаль тры мільёны тон, у тым ліку цераз гомельскі ўчастак дзяржаўнай граніцы, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Я не разумею, чым літоўцы думаюць, напіраючы на нас. Мы закрыем гэты транзіт, няхай ездзяць цераз Германію або паспрабуюць цераз Польшчу - будзе ў тры разы даражэй".

На яго думку, тут ёсць вельмі салідны патэнцыял для адказу на "ўсю гэту літоўскую чахарду па Клайпедскім порце".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі