23 мая, Любанскі раён /Кар. БЕЛТА/. У развіцці вытворчай сферы Беларусі ёсць два шляхі - паглыбленне вытворчага цыкла і будаўніцтва новых прадпрыемстваў у рамках напрацаваных кампетэнцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 мая на выязной нарадзе па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Краіна жыве і развіваецца, калі ствараюцца новыя прадпрыемствы, мадэрнізуюцца старыя. Калі ёсць інвестыцыі ў вытворчасць, сацыяльную сферу. Мы вельмі часта пачынаем нешта выдумляць... У нас шмат школ і прадпрыемстваў, дзе мы працуем павярхоўна, калі можна так сказаць. Ёсць магчымасць паглыбляцца", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад вытворчасць цэлюлозы. Калі раней у Беларусі выпускалі фактычна паўфабрыкат і экспартавалі яго ў іншыя краіны, дзе з яго ўжо выраблялі прадукцыю з дабаўленай вартасцю, то цяпер такія кампетэнцыі асвоены і ў краіне.
"Цэлюлозу, дапусцім, вязём у Польшчу. Там яны вырабляюць кардон для таго, каб упакоўваць жаночыя калготкі, алоўкі і іншае. З нашай цэлюлозы стварылі і прывезлі нам кардон. Гэта нармальна? Гэта ненармальна. Таму ў свой час было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Добрушы новага завода па вытворчасці гэтага кардону. Гэта значыць, мы паглыбіліся, атрымалі дабаўленую вартасць, - нагадаў Прэзідэнт. - І ў нас такіх прадпрыемстваў - практычна ўсе".
"Сёння з'явіліся новыя тэхналогіі - трэба развівацца і паглыбляцца. Гэта першы шлях. Людзі ёсць, школы ёсць, умеем гэта рабіць. Не трэба некага вучыць, перавучваць. Другі шлях - стварэнне новых прадпрыемстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Але і новыя прадпрыемствы ствараюцца ў Беларусі на базе ўжо існуючых кампетэнцый. "У той сферы і той галіне, дзе ў нас ёсць школы, дзе падрыхтаваны людзі", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Прэзідэнт упэўнены, што рэалізоўваць такія праекты трэба сваімі сіламі, пры неабходнасці прыцягваючы партнёраў з дружалюбных краін.
"З-за пэўных умоў мы зацягнулі будаўніцтва гэтага прадпрыемства (горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне. - Заўвага БЕЛТА). Будзем цяпер разумець, што нам трэба рабіць сваімі рукамі, рабіць са сваіх матэрыялаў. Усё павінна быць сваё. Тады мы будзем залежаць толькі ад саміх сябе, - сказаў беларускі лідар. - І будаўніцтва новага комплексу па здабычы калійных угнаенняў (а тут белы калій, вельмі запатрабаваны ва ўсім свеце) мы ўжо сёння павінны прадугледжваць, планаваць. Каб той калектыў, які займаецца будаўніцтвам гэтага камбінату, не распусціўся і не паразыходзіўся па краіне, і потым мы будзем збіраць гэтых людзей занава. Таму трэба разумець, што ядро адсюль павінна пераехаць на новае радовішча і будаваць такі ж камбінат на новым месцы. На працягу адной пяцігодкі - не больш".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў гісторыю будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне. Рэалізацыяй праекта першапачаткова заняўся прыватны інвестар. Да гэтага былі прыцягнуты замежныя партнёры. Аднак пасля ўвядзення заходніх санкцый ён адмовіўся ад праекта. "Тады было прынята маё рашэнне па прапанове Мікалая Генадзьевіча Снапкова (першы намеснік прэм'ер-міністра. - Заўвага БЕЛТА): мы будзем будаваць самі! Будзем патрошку ад усіх сфер адрываць, як я гавару, ад лякарстваў будзем па рублю адрываць, але будзем будаваць самі."
У выніку, відаць, заўважыўшы сур'ёзную настроенасць беларусаў, замежныя фінансавыя партнёры зноў сталі праяўляць інтарэс да праекта. "Яны зацікаўлены інвесціраваць у нашу краіну. Гэта добрыя інвестыцыі, як яны лічаць. Яны вярнуліся. Перагаворы завяршыліся дастойна, - расказаў Прэзідэнт. - І працэнтную стаўку па крэдыце зменшылі ў два разы. Нас гэта задавальняе, працуем".
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі партнёры не змогуць забяспечыць неабходнае фінансаванне, то будзе знойдзена іншае рашэнне. "Тут праблем не будзе", - запэўніў беларускі лідар.
Як чакаецца, будаўніцтва ГАК у Любанскім раёне завершыцца ў 2025 годзе. Прынамсі, так абяцае кіраўніцтва прадпрыемства.
"Рынак ёсць. Мы будзем будаваць новы камбінат, як я сказаў. Але адна агаворка - рынак, рынак, рынак. Калі будзе куды прадаць нашу прадукцыю па добрай цане. Будзе. Людзі хочуць есці. Прадуктаў харчавання без мінеральных угнаенняў і арганікі не бывае. Таму мы тут не памыляемся, што развіваем гэта будаўніцтва і займаемся здабычай вельмі карысных і патрэбных мінеральных угнаенняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-