Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 12:51

Лукашэнка: расійскі глядач ведае пра сапраўдную Беларусь вельмі мала

14 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што расіяне праз СМІ, і ў прыватнасці тэлебачанне, не маюць магчымасці атрымаць поўнага і аб'ектыўнага ўяўлення пра Беларусь. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы грамадзяне сёння маюць свабодны доступ да вядучых расійскіх тэлеканалаў, інтэрнэт-рэсурсаў і друкаваных выданняў. У той жа час расійскі глядач ведае пра сапраўдную Беларусь вельмі мала. Адзіны наш тэлеканал даступны толькі праз спадарожнік - і гэта не дае поўнага ўяўлення аб краіне", - адзначыў беларускі лідар.

"А недзе, каб дамовіцца аб тым, каб наш "Беларусь-24" вяшчаў у нейкім рэгіёне, асабліва ў Маскве, слухайце, нам такія загараджальныя пошліны выстаўляюць, што страшна падумаць. І гэта ў Саюзнай дзяржаве. Таму вы для нас сёння, як бы там ні юродствавалі некаторыя ў вас, ды і ў нас, - гэта сапраўднае акно ў нашу Расію. Таму што хоць чуць-чуць інфармацыі атрымаюць расіяне ад вас там. Пра сапраўдную Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў цэлым у гэтым годзе паміж Беларуссю і Расіяй праведзена больш за 200 міжрэгіянальных сустрэч. Каля 20 кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў наведалі Беларусь. "З кожным губернатарам я сустракаюся асабіста. Усе візіты шырока асвятляюцца ў беларускай прэсе. А пра што даведаліся жыхары вашых рэгіёнаў аб гэтых сустрэчах, асабліва з федэральных, цэнтральных СМІ?" - задаў пытанне беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў гэтым плане ў пэўнай ступені дапамагае інтэрнэт, дзе можна прачытаць тую ці іншую больш поўную інфармацыю з беларускіх крыніц.

"Вядома, мы разумеем спецыфіку фармату. Але калі ўжо ўцягваеце ў такія сюжэты Беларусь, то хаця б запрашайце экспертаў, якія сапраўды маюць дачыненне да нашых унутраных палітычных працэсаў, валодаюць інфармацыяй, могуць даць адэкватную і прафесійную ацэнку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі