Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 13:09

Лукашэнка: Расія заўсёды будзе нашым бліжэйшым саюзнікам, хоць і памяняла братэрскія адносіны на "партнёрскія"

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія заўсёды была, ёсць і будзе бліжэйшым саюзнікам Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія заўсёды была, ёсць і будзе нашым бліжэйшым саюзнікам, хто б ні быў на чале ўлады ў Беларусі або ў Расіі. Гэта неадольны фактар, гэта глыбока ўнутры нашых народаў. Нават нягледзячы на тое, што братэрскія адносіны з намі памяняла на "партнёрскія". Дарэмна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што адносіны стратэгічнага партнёрства Беларусь будзе будаваць і з Кітаем, і з Захадам, ЗША, з суседзямі, а таксама краінамі далёкай дугі. "Мы і ў далейшым будзем вырашаць міжнародныя праблемы выключна мірным шляхам і, калі папросяць, гатовы працягнуць руку дапамогі іншым дзяржавам, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы нікому ні на якія праблемы не навязваліся і навязвацца не збіраемся. Хочаце дапамогі, бачыце гэту дапамогу ад нас - калі ласка, мы дапаможам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі