
17 чэрвеня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Расія прыхільная да перагаворнага працэсу адносна ўрэгулявання ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не ведаем, як будуць развівацца падзеі. Расія сёння прыхільная, гэта я дакладна ведаю, да перагаворнага працэсу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Чаму ўкраінцы адмовіліся размаўляць з расіянамі? У нас пачаўся гэты дыялог, я быў у яго ўключаны, за каўнер іх сюды, можна сказаць, прыцягнуў. Яны сышлі. Чаму? Амерыканцы сказалі: не, перагаворам не бываць. І там кіруюць англічане, амерыканцы праз палякаў у многім. Тыя ўсюды хочуць пастарацца і быць каля нагі гаспадара, і нешта ад гэтага атрымаць", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-