Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 13:50

Лукашэнка: Расія - наш стратэгічны партнёр, і там жывуць нашы браты

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларуска-расійскае добрасуседства праверана часам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер самая пільная ўвага прыкавана да беларуска-расійскіх адносін, а інтарэс да іх развіцця выходзіць далёка за межы саміх дзяржаў. "Скажу галоўнае: Расійская Федэрацыя - наш стратэгічны партнёр, там жывуць нашы браты. Гэта партнёр у эканамічнай, палітычнай і ваеннай сферах. Беларуска-расійскае добрасуседства праверана часам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Так, Расія вялікая. Нават у кіраўніцтве Расіі людзі розныя. Некаму хочацца так, некаму гэтак. Нехта ў мэтах інтарэсаў асабістых і іншых пачынае нешта падкручваць, закручваць. І я гэта бачу. Я гэта бачу і кантралюю працэс. І канчатковае рашэнне мы будзем прымаць удваіх. Згодна з іх і нашай канстытуцыяй", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што часта выказвае шкадаванне наконт таго, што вырашэнне праблемных пытанняў выносіцца выключна на прэзідэнцкі ўзровень. "Трэба вырашаць і ўнізе. І гэта недахоп шостага склікання (парламента. - Заўвага БЕЛТА) - мы вельмі слаба адстойвалі свае інтарэсы на той пляцоўцы, перш за ўсё ў Расіі. І слаба ўбівалі ў галаву расіянам, што нам нельга быць па розныя бакі барыкад. Што беларусы і Беларусь - нармальная дзяржава. Што ў вас (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) больш няма такіх саюзнікаў, як Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба больш актыўна ў гэтым напрамку працаваць. І ўсё больш і больш расіян далучаць да гэтага працэсу. Каб было чуваць голас не толькі Прэзідэнта, але і парламентарыяў. Тады і ўраду не будзе куды дзявацца", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі