ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2022, 12:22

Лукашэнка: Расія наросціць намаганні ў СВА, а Захад будзе імкнуцца яшчэ больш узбройваць Украіну

Фота з архіва
Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія наросціць намаганні ў спецыяльнай ваеннай аперацыі, а Захад будзе імкнуцца яшчэ больш узбройваць Украіну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бліжэйшы час не трэба чакаць зніжэння напружанасці. Наадварот, Расія наросціць намаганні ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. Захад у сваёй вайне з ёй будзе імкнуцца яшчэ больш узбройваць Украіну", - заявіў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў неабходнасць быць гатовымі да любых варыянтаў развіцця абстаноўкі. "Мы чарговы раз сабраліся, каб прааналізаваць развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Беларусі, вызначыць меры па нашым рэагаванні", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пастаянна папярэджвае кіраўнікоў усіх сілавых ведамстваў, перш за ўсё Мінабароны, КДБ: "Сачыце за сваім праціўнікам, глядзіце, каб мы чаго-небудзь не ўпусцілі. Мы павінны ведаць аб усіх іх перамяшчэннях каля Дзяржаўнай граніцы Беларусі. Гэта датычыцца і пагранічных войскаў, і Мінабароны, і іншых спецслужбаў Беларусі. Як мне дакладваюць, усё пад кантролем. Ну, дзякуй богу".

Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў далажыць, якія праблемныя пытанні ў сілавых ведамствах набываюць асаблівую вастрыню, і не толькі ў плане забеспячэння ваеннай бяспекі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі