Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 жніўня 2021, 10:53

Лукашэнка раніцай правёў тэлефонныя размовы з замежнымі лідарамі. Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння раніцай правёў шэраг тэлефонных размоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане. "Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане", - адзначылі ў прэс-службе.

Перш-наперш гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі. Крыху пазней запланавана размова з калегам з Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі