Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2024, 15:35

Лукашэнка раіць жывым словам змагацца з фэйкамі і дэзынфармацыяй

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раіць змагацца з фэйкамі і дэзынфармацыяй жывым словам і актыўнай грамадскай работай. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэрнэт (выклікі, якія ён спараджае. - Заўвага БЕЛТА) - гэта яшчэ семечкі або кветачкі. Штучны інтэлект - як мы будзем заўтра змагацца супраць гэтага?" - паставіў пытанне беларускі лідар.

На сустрэчы Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выступіла на тэму ролі вышэйшай школы ў выхаванні асобы і грамадзяніна. Яна ў тым ліку гаварыла аб важнасці дыялогавых пляцовак, работы непасрэдна з моладдзю.

"Правільна вы сказалі - дыялогавыя пляцоўкі. Жывое слова. Да людзей трэба ісці. У нас кіруемая краіна, мы можам дастукацца да кожнага. Прыйсці і абвергнуць тое, што яны ўбачаць (у сваіх смартфонах. - Заўвага БЕЛТА), - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У гэта поле пераходзіць барацьба. Там і палітыка, і фінансы. Усё будзе там. І выбары, і нявыбары. Таму нам трэба рыхтавацца тут працаваць".

"Таму трэба акунуць моладзь у жывую работу. Жывое слова - узяў павёў, і яны будуць тады верыць табе. Мы ад гэтага (сучасных тэхналогій і інтэрнэту ў тым ліку. - Заўвага БЕЛТА) пазбавіцца не можам. Тым больш, інтэрнэт і вялікае станоўчае мае значэнне. Гэта вялікая падмога і дапамога. Але трэба ўмець працаваць перш за ўсё з моладдзю - тымі, хто пораху не нюхаў. І мы ад гэтага нікуды не дзенемся", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі