Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2022, 18:42

Лукашэнка - Рахмону: мы ўжо з вамі "старэйшыны" ў СНД

11 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова выкарыстоўваць магчымасці, якія з'яўляюцца ў выніку крызісаў, каб стаць мацнейшай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі не адзін дзясятак гадоў разам працуем. Мы ўжо "старэйшыны". Ну, вы дуаен. Вы цяпер у нас галоўны чалавек у СНД. Мы гэта ўсе прызнаём. Я там побач з вамі, таму ад нас многае будзе залежаць у развіцці СНД, у нашых постсавецкіх рэспубліках. Час складаны. Але крызісы для таго і існуюць, каб, іх выкарыстоўваючы, мы сталі больш моцнымі. Мы да гэтага гатовы. Упэўнены, што Таджыкістан таксама", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі