Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 красавіка 2021, 09:03

Лукашэнка: радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі": яркая і ўнікальная падзея ў культурным жыцці краіны

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот удзельнікам Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за ўвесь час існавання конкурс аб'яднаў сотні хлопцаў і дзяўчат, гэта яркая і ўнікальная падзея ў культурным жыцці краіны.

"Перамога ў конкурсе стала пачаткам паспяховай творчай кар'еры для многіх вядомых беларускіх музыкантаў, якія прадстаўляюць нашу Радзіму на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Яго лаўрэаты традыцыйна становяцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі", - гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на ўсе выклікі часу, конкурс не толькі захаваўся, але і напоўніўся новым зместам: павялічылася колькасць намінацый, пашырыўся спектр музычных напрамкаў.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, членам журы, бацькам і педагогам моцнага здароўя, творчага натхнення і поспехаў на карысць роднай краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі