
28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што трэба не скардзіцца на санкцыі, а максімальна выкарыстоўваць магчымасці, якія ў сувязі з гэтым адкрыліся. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы станоўча адзначыў той факт, што ў сваіх выступленнях на нарадзе ні губернатар Гомельскай вобласці, ні ўпаўнаважаны па рэгіёне наогул не гаварылі пра санкцыі. "А ў Гродне мне пра санкцыі пачалі гаварыць. Вы радуйцеся, што гэтыя санкцыі ўвялі. Асабліва аграрыі. У нас краіна нямала атрымлівае ад аграрнага сектара. Вязіце, прадавайце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Так, малако вялікае ў Расіі пайшло. Трэба паканкурыраваць, не ўсё проста. Ну дык самім трэба варушыцца недзе. У вас кантакт са Смаленскай, Пскоўскай, Бранскай абласцямі. Ды і далей таксама - Белгарад, Курск. Гэта нашы людзі. Працуйце праз іх, ім спрабуйце прадаць. Ніхто ж цяпер не перашкаджае. Трэба дагаворвацца".
"Працаваць, працаваць і забыць пра санкцыі! Санкцыі - так, няпроста, складана. Але няпроста "Беларуськалію", нафтаперапрацоўчым заводам. Дык вы што, займаецеся гэтым? Не. Гэтым займаюцца ва ўрадзе канкрэтныя людзі", - заўважыў беларускі лідар.
Тым не менш і па гэтых падсанкцыйных таварах ёсць пазітыўная дынаміка. "І калійныя ўгнаенні пайшлі. Так, лагістыка крыху падаражэла. Але прадаём. Нафтапрадукты толькі дай цяпер. А раней баяліся - няма куды дзяваць. Ну што мы не можам прадаць? Трактары? Расійскі рынак свабодны. Так, кітайцы падціскаюць, хочуць прадаць. Але пакуль мы канкурэнтаздольныя. З "Растсельмашам" знайшлі неяк кантакты. Трэба іх развіваць. Праз "Растсельмаш" працаваць", - сказаў Прэзідэнт.-0-