Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2021, 14:03

Лукашэнка - работнікам "Граніта": дарога Кобрын - Гомель будзе рэканструявана

4 чэрвеня, Мікашэвічы /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў работнікам прадпрыемства "Граніт" у Мікашэвічах, што дарога Кобрын - Гомель будзе рэканструявана. Праблему дрэннага стану ўчастка дарогі ўзнялі працаўнікі прадпрыемства ў час размовы з Прэзідэнтам Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што гэта праблема будзе вырашана.

Прэзідэнт заўважыў, што даўно ведае аб праблеме гэтай дарогі і ў свой час ініцыяваў яе рэканструкцыю. "Вельмі марудна вырашаецца гэта пытанне", - выказаў нездаволенасць кіраўнік дзяржавы, звярнуўшы ўвагу, што на пэўным участку мадэрнізацыя дарогі ўжо вядзецца.

Аляксандр Лукашэнка даручыў: "Займіцеся гэтым пытаннем сур'ёзна, трэба хутчэй рэалізоўваць".

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што пытанне рэканструкцыі гэтай дарогі вельмі важнае. "Вось гэту дарогу, чаго б нам ні каштавала, мы пабудуем. Гэта будзе, як Брэст - Масква, і яшчэ лепшая траса", - адзначыў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што як толькі пачнецца актыўны працэс мадэрнізацыі дарогі, то гэта запатрабуе шмат рабочых рук, і многія мясцовыя жыхары, хутчэй за ўсё, пойдуць туды працаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі