Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: работа вяскоўцаў самая цяжкая, але і самая цікавая

Прэзідэнт 09.02.2018 | 14:17
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

9 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць работу ў сельскай гаспадарцы самай цяжкай, але і самай цікавай. Аб гэтым ён заявіў сёння на цырымоніі ўручэння ўзнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У маім жыцці пашчасціла нямала гадоў працаваць непасрэдна ў вёсцы. Я не скажу, што я выдатны аграрый, як некаторыя тут лічаць, не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Ніякі я не аграрый. Я - вясковы чалавек. Гэта значна шырэй, чым аграрый, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму што калі мы гаворым аб вёсцы, аб укладзе вёсцы, мы гаворым аб людзях, аб узаемаадносінах гэтых людзей, аб соцыуме ў вёсцы. Аб стаўленні людзей да працы. Гэта значна шырэй. Прабачце за нясціпласць, але ў гэтым я спецыяліст, а не толькі і не столькі ў тым, як сеяць, убіраць, захоўваць. Вы гэта, амаль усе ў гэтай зале, лепш за мяне ўмееце рабіць".

"У сваім жыцці, стаўшы Прэзідэнтам і да гэтага, я бачыў вельмі шмат. Я паспрабаваў у сваім жыцці вельмі шмат. Але самыя цудоўныя мае гады - гэта работа ў вёсцы. Паверце, гэта самая цяжкая праца, гэта самая складаная і цяжкая прафесія. Таму што, асабліва кіраўніку, фермеру, трэба ведаць усё. Там усё жывое - глеба, расліны, жывёлы, людзі. Там трэба ведаць і ветэрынарыю, і аграномію, быць інжынерам... Гэта самыя шматгранныя людзі, якія займаюцца сельскай гаспадаркай", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"Самая цудоўная і цікавая работа ў вас. Таму што яна самая цяжкая. І вынікі гэтай работы вы бачыце амаль кожны дзень - надаіўшы, сабраўшы, атрымаўшы прыплод. Ні адна прафесія не дае такога шанцу чалавеку - бачыць кожны дзень вынік працы", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Трэба данесці моладзі гэта. Кожнаму данесці, каб яны разумелі, - сказаў ён. - Тым не менш наша моладзь павінна разумець, што яе чакаюць там і самая цікавая работа там".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ўдалося пераламаць у свядомасці людзей крыху негатыўныя адносіны да вясковага жыцця.

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў неабходнасць быць гатовымі да трансфармацый, якія адбываюцца ў вёсцы, прыходу новых тэхналогій. "Робаты ў сельскай гаспадарцы - гэта рэальнае жыццё ў многіх краінах. Мы не толькі прыглядаемся ўжо да гэтага, але і пачынаем асвойваць. Спачатку ў жывёлагадоўлі", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што, пачынаючы сваё прафесійнае палітычнае жыццё, інтуітыўна прадбачыў: без вёскі няма краіны і дзяржавы. "Вёску трэба берагчы як зрэнку вока. Таму што гэта аснова нашага жыцця. Вёска заўсёды не толькі карміла, але і ратавала нацыю ад выраджэння. Так было і ў Беларусі. Таму наша задача - захаваць вёску", - заявіў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.