Сцяг Серада, 12 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2024, 12:18

Лукашэнка: работа студатрадаў - гэта не толькі пра масты, дарогі, будынкі, гэта заўсёды пра людзей і іх узаемаадносіны

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа студэнцкіх атрадаў - гэта не толькі пра масты, дарогі, будынкі, гэта заўсёды пра людзей і іх узаемаадносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа студэнцкіх атрадаў - гэта не толькі пра масты, дарогі, будынкі. Гэта заўсёды пра людзей і іх узаемаадносіны. Таму кіраўнікі, якія прадастаўляюць месцы для вас, - дальнабачныя і мудрыя людзі, якія ўсім сэрцам клапоцяцца аб моладзі і будучыні не толькі сваіх прадпрыемстваў, але і ўсёй краіны. Такіх людзей трэба падтрымліваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Мне расказвалі, што і пасля завяршэння працоўнай змены многія шукаюць, дзе б прыкласці свае ўменні. Кажуць: калі раніцай не наносіш вады, не насячэш дроў ці не накорміш карову, то дзень прайшоў дарэмна. Так і павінна быць у вашых думках", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі