Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2019, 14:43

Лукашэнка: пытанне мовы ў нас вырашана раз і назаўсёды

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі моўнае пытанне вырашана раз і назаўсёды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з тым Прэзідэнт не выключыў, што роля беларускай мовы з часам абавязкова будзе ўзрастаць. "Яна павялічваецца ўжо. Але пытанне мовы ў нас вырашана раз і назаўсёды", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што адпаведную заяву ён зрабіў і ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў красавіку бягучага года. "Не ўзнімайце гэта пытанне наогул, яно закрыта ў Беларусі. У нас дзве дзяржаўныя мовы - руская і беларуская. Не ўкраінская, не расійская, а руская. Вы разумееце - руская, у якую мы душу ўклалі. Людзі гінулі, разам з рускімі ваявалі. Гэта наш агульны здабытак, - сказаў тады Прэзідэнт. - Калі хто-небудзь хоча страціць розум, ён страціць рускую мову! Калі ён хоча страціць сваё сэрца, ён страціць беларускую мову! Што вы хочаце страціць - розум або сэрца?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі