Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 верасня 2020, 16:51

Лукашэнка - Пуціну: мы ні ў каго не павінны пытацца, праводзіць або не праводзіць у нас ваенныя вучэнні

14 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае непахіснасць беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Адпаведныя заявы ён зрабіў на перагаворах у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па абароне мы заўсёды прытрымліваліся з вамі, як людзі ваенныя, адной тактыкі. Я, можа, груба сказаў нядаўна расійскім журналістам: сабачыцца мы можам па любых пытаннях, спрачацца і гэтак далей, але абарона і бяспека ў нас ніколі не выклікала ніякіх спрэчак і сумненняў. Мы ні ў каго не павінны пытацца, праводзіць ці не праводзіць у нас вучэнні. Мы праводзілі і будзем праводзіць. Нехта хоча, няхай далучаецца да гэтых вучэнняў, хтосьці не хоча, няхай не робіць гэтага, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я думаю, што, Уладзімір Уладзіміравіч, вы дадзіце каманду міністру абароны Расіі, а наш міністр ужо атрымаў такую каманду: мы сплануем на гады наперад гэтыя вучэнні, будзем іх канкрэтызаваць. І малыя, і вялікія вучэнні мы павінны праводзіць разам".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на адным з урокаў цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і вакол яе: "Ну навошта бразгаць гусеніцамі ля граніц Саюзнай дзяржавы і Беларусі (размова пра ваенныя манеўры заходніх краін і НАТА. - Заўвага БЕЛТА)? Складаны перыяд, ну пацярпіце".

Аляксандр Лукашэнка прывёў канкрэтны прыклад - перакідка на палігон Пабрадзе ў Літве за 15 км ад дзяржаўнай граніцы амерыканскага танкавага батальёна. "Навошта гэта рабіць? Таму нам трэба не дапусціць памылак Вялікай Айчыннай вайны, калі ўсе ўціхамірвалі - правакацый не дапусціць, вайны не будзе і іншае... І мы аказаліся як ля разбітага карыта. Савецкая армія была, а прайшлі (нямецка-фашысцкія войскі. - Заўвага БЕЛТА) Беларусь, нават практычна не паспелі сабрацца і супраціўляцца. Гналі нас аж да Смаленска, і толькі там змаглі неяк процістаяць гэтаму", - канстатаваў Прэзідэнт.

"Таму я лічу, што нам ні ў якім разе нельга аглядвацца на тое, што нам скажуць. Яны з намі не лічацца. Яны не глядзяць на нашы насцярожанасці, праводзяць вучэнні тады, калі хочуць. Таму мы таксама, калі вы падтрымаеце гэты тэзіс, не напружваючы абстаноўку вакол, будзем рыхтаваць свае арміі, каб калі, не дай бог, можна было гэтаму процістаяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Што датычыцца ваеннага складніка, вы маеце рацыю, у нас ёсць план. Ён будзе рэалізаваны. На працягу года ў нас і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расіі практычна кожны месяц прадугледжаны якія-небудзь мерапрыемствы. Як планавалі раней, так ўсё і будзем рабіць", - адрэагаваў Уладзімір Пуцін.

У сваім уступным слове ў пачатку перагавораў ён таксама заявіў аб неабходнасці прадоўжыць узаемадзеянне Расіі і Беларусі ў абароннай сферы. "Я маю на ўвазе перш за ўсё абаронныя прадпрыемствы. Тут у нас таксама вялікая кааперацыя, прычым у даволі адчувальных галінах", - адзначыў ён.

"Ну і ў ваеннай таксама. Сёння, дарэчы, пачынаюцца запланаваныя яшчэ ў мінулым годзе ваенныя вучэнні, якія павінны прадоўжыцца некалькі дзён. Для ваенных людзей гэта ў вядомай ступені руцінная справа, яна звязана з падрыхтоўкай войскаў. Паўтараю яшчэ раз, каб не было ніякіх спекуляцый: гэта мерапрыемства, якое было запланавана і нават анансавана яшчэ ў 2019 годзе. Пасля выканання праграмы сумесных вучэнняў расійскія падраздзяленні вернуцца да сваіх месцаў пастаяннай дыслакацыі", - дадаў Прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі