24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ будзе вельмі рады даведацца пра афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым на сустрэчы пасля прылёту расійскага лідара заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ехаў і думаў: традыцыя такая склалася, што ў нас заўсёды няма часу днём пачаць перагаворы. Мы да паўночы заўсёды. Думаю, нічога страшнага. У вас сёння цяжкі дзень. З Каралём Бахрэйна няпростыя перагаворы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Прыемныя", - адзначыў расійскі лідар.
"Дзякуй богу. Значыць, сяброў прыбавілася. Таму я вас вітаю на роднай вам беларускай зямлі. Беларускі народ вельмі рады будзе ведаць, што вы прыехалі да нас. Пасля выбараў (прэзідэнцкіх у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) гэта адзін з першых візітаў. Пасля Кітайскай Народнай Рэспублікі - нашых сяброў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Думаю, як звычайна, мы пытанні бяспекі - на першы план. А заўтра абмяркуем эканамічныя пытанні разам з нашымі калегамі з урадаў", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што напярэдадні візіту ў Мінск абмяркоўваў з членамі ўрада Расіі супрацоўніцтва з Беларуссю. "Гаварылі якраз аб маім візіце да вас. Практычна па ўсіх напрамках прайшліся - і па прамысловай кааперацыі, па энергетыцы, па сельскай гаспадарцы, па пытаннях бяспекі. Напэўна, паўурада было. Некаторыя прыедуць, заўтра будуць удзельнічаць у перагаворах. Тыя, каго не будзе тут, тыя перадавалі прывітанне і пажадалі дабрабыту Беларусі. Шмат што зроблена нашымі калегамі за апошні час. Зноў жа, пры непасрэдным вашым удзеле, пры падтрымцы".-0-